Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Культура

“Камянецкая вежа-2011” пройдзе з 24 па 26 чэрвеня

Абласное свята сярэднявечнай культуры і традыцый “Камянецкая вежа-2011” пройдзе з 24 па 26 чэрвеня ў г.Камянец.

24 чэрвеня – адбудзецца прыезд удзельнікаў фэсту і іх рэгістрацыя. 25 чэрвеня пройдзе ўрачыстае адкрыццё фэсту, затым мінуе змешаны рыцарскі турнір, конкурс гарнітураў, турнір лучнікаў. Завершыцца першы дзень свята канцэртам сярэднявечнай музыкі, танцамі і файер-шоў.

Пасля адкрыцця другога дня фэсту адбудзецца паказальны конны турнір і бугурт (бітва) “Штурм замка”. Таксама пройдзе ўзнагароджанне пераможцаў турніру ганаровымі граматамі ў такіх прызавых намінацыях, як: пераможцы турніру пяцёрак, пераможца турніру лучнікаў, самы дысцыплінаваны клуб, самы куртуазны баец.

Паводле: virtual.brest.by

 

 

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *