Маці берасцейскага актывіста дэмакратычных сіл Івана Стасюка выклікалі ў КДБ.
Як паведаміў Іван Стасюк, 7 чэрвеня прыкладна ў 12.05 у кватэру, дзе ён пражывае з бацькамі, дашлі два супрацоўніка КДБ. Яны ўручылі позву, паводле якой яго маці павінна з’явіцца ў камітэт 8 чэрвеня да 10.00 для апытання.
“Дадзены выклік звязваю са сваім затрыманнем у ноч з 3 на 4 чэрвеня ў Берасці, калі я вяртаўся на цягніку з Польшчы”, — сказаў Стасюк.
Як адзначыў Іван Стасюк, позву яго маці прынеслі тыя жа супрацоўнікі КДБ, якія затрымоўвалі яго на вакзале.
Паводле: belapan