Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Культура

Дзе жыве царэўна Несмеяна?

The Daily Telegraph апублікаваў хіт-парад стран няўдалых жартаўнікоў, складзены пасля апытвання 30 тысяч чалавек з 15 краін.
Паводле меркавання ўдзельнікаў апытання, заказанага сацыяльнай сеткай Badoo, найболей яскравай няздольнасцю смешна жартаваць і дасціпна адказваць на чужыя рэплікі валодаюць жыхары Нямеччыны. Лічыцца, што немцы не вельмі высока шануюць пачуццё гумару, аддаючы перавагу гэтай якасці рацыянальнасць і працаздольнасць.

На другім месцы рэйтынгу апынуліся жыхары Расіі. Па якім чынніку расейцы патрапілі на гэтакае высокае месца ў спісе самых недасціпных краін, не ўдакладняецца. Замыкаюць тройку лідараў хіт-параду адсутнасці пачуцця гумару прадстаўнікі Турцыі.

Вялікабрытанія, якая традыцыйна лічылася пастаўшчыцай адмысловага гумару з нацыянальным каларытам, апынулася на чацвёртым месцы. Як растлумачыў прадстаўнік Badoo Ллойд Прайс, удзельнікі апытання прыйшлі да высновы пра тое, што брытанцы не ўмеюць жартаваць, паколькі ва ўяўленні рэспандэнтаў жыхары Злучанага Каралеўства занадта замкнёны і засяроджаны самі на сабе.

Дзясятка краін з самымі недасціпнымі жыхарамі выглядае наступным чынам:

1. Нямеччына
2. Расія
3. Турцыя
4. Вялікабрытанія
5. ЗША
6. Францыя
7. Польшча
8. Бельгія
9. Нідэрланды
10. Канада.

Некалькі гадоў назад немцы таксама былі прызнаны самымі няўмелымі жартаўнікамі. Так, у 2007 году падчас апытання, закліканага вызначыць самую вясёлую нацыю, было высветлена, што над нямецкімі жартамі не смяюцца нават самі жыхары краіны (дзевяць з дзесяці немцаў прызналіся, што ім не падабаецца пачуццё гумару іх суайчыннікаў). Тады ж, у 2007 году, самымі дасціпнымі еўрапейцамі былі прызнаны брытанцы.

Чытаць цалкам

give me a smile

give me a smile

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *