Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

“Стоп-Бензін” адбудзецца ў новым фармаце

Заўтра плануецца правядзенне акцыі “Стоп-Бензін”.

Акцыя накіраваная на прыцягненне шырокіх слаёў грамадскасці і дзяржаўных структур на праблему катастрафічнага росту цэн на паліва.

З 7 чэрвеня:

  • АІ-95 падаражэе да 5800 рублёў за літр (было 4350, падаражэнне – 33,33%);
  • АІ-92 будзе каштаваць 5100 рублёў (было 3950, падаражэнне – 29,11%);
  • А-80 узнімецца ў кошце да 4950 (6 чэрвеня гэты бензін каштуе 3850 рублёў, падаражэнне – 28,57%);
  • дызельнае паліва “падрасце” да 5100 рублёў (было 3900, падаражэнне – 30,77%)

У сярэднім 7 чэрвеня аўтамабільнае паліва падаражэе на 30,4%.

Апошні раз кошты на паліва ў Беларусі падвышаліся 24 траўня, роўна 2 тыдні таму.

Аўтамабілісты розных гарадоў Беларусі збіраюцца заўтра правесці чарговую акцыю Стоп-Бензін. Плануецца, што ўдзельнікі акцыі выедуць на галоўныя вуліцы гарадоў да 19.30 і “стануць” з паднятымі капотамі і багажнікамі.

Акцыя будзе праходзіць у абноўленым фармаце, які выключае магчымасць ціску з боку дзяржаўтаінспекцыі, паведамляе za-avto.by.

“У выпадку, калі дзяржаўтаінспекцыя перакрые праспект, або прылеглыя вуліцы і выезды на праспект, па надуманай прычыне, наша акцыя дасягне сваёй мэты – усе будуць ведаць, для чаго і чаму быў перакрыты праспект”, – гавораць арганізатары акцыі.

Паводле: Еўрарадыё

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *