Берасцейскага актывіста Івана Стасюка затрымалі за «дзейнасць у сацыльных сетках».

Адбылося гэта ў ноч з 3 на 4 чэрвеня на польска-беларускай мяжы, і прыкладна а 00.30 ён быў дастаўлены ў берасцейскае аддзяленне КДБ.

«Прафілактычная» размова з супрацоўнікамі Камітэта дзяржаўнай бяспекі доўжылася да 4-й раніцы.

«Распытвалі пра маю дзейнасць у сацыяльных сетках, асаблівую увагу надалі распаўсюду інфармацыі пра сустрэчу УКантакце «Рэвалюцыя ў сетцы». Яшчэ цікавіліся маімі паездкамі на Украіну і стасункамі з арганізацыяй «Нацыянальны альянс”. Калі я адмовіўся ад прапановы спыніць грамадска-палітычную дзейнасць, пачуў пагрозы ў бок родных і сяброў», — распавёў Іван.

Нагадаем, што Іван Стасюк ў перыяд выбарчай кампаніі з’яўляўся сябрам ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзідэнты Ўладзіміра Някляева і пасля падзей 19-га снежня яго таксама выклікалі ў КДБ.

Паводле: Еўрарадыё

[supsystic-social-sharing id="1"]