З праблемаю адсутнасці спецыяльных месцаў, дзе можна прыпаркаваць свой ровар, берасцейскія веласіпедысты змагаюцца ўжо не першы год.
Берасцейскія студэнты ініцыююць стварэнне віртуальнай мапы роварных дарог ды парковак горада.

Як адзначае студэнт ды адзін з ініцыятараў стварэння падобнай мапы Дзмітрый Босак, кожны берасцеец можа прыняць удзел у стварэнні мапы:

-Пакуль што гэта тэставы варыянт. Спачатку трэба выбраць месца, потым клікнуць па яму. Выбраныя кропки — гэта месцы, дзе знаходзяцца паркоўкі, веладарожкі. Кожны можа сам пазначаць нешта на мапе ці распавядаць сваім сябрам пра мапу.

Дзмітрый Босак таксама лічыць, што ровар як сродак перамяшчэння па гораду стане больш актуальным, паколькі аўтааматарам ужо становіцца не па кішэні набываць паліва.

Паводле: Радыё Рацыя

[supsystic-social-sharing id="1"]