Эканамічны крызіс, што зваліўся на Беларусь, не ўсе ўспрынялі сур’ёзна. Нягледзячы на цяжкую сітуацыю з валютай, коштамі, якія пастаянна растуць, і г.д., многія знаходзяць у сабе сілы смяяцца над гэтым, няхай часам і скрозь слёзы.

Так, у сацыяльных сетках з’явілася новая версія дзяржаўнага гімна Беларусі. Замест слоў аб «шчырым сяброўстве ў працавітай, вольнай сям’і» цяпер з’явіліся радкі аб набытым даляры, скупленым цукры і бясконцых чэргах у крамах.

У інтэрнэце з’явілася і мноства іншых жартаў на тэму інфляцыі. Беларуская паэтка Валярына Кустава ў сваім блогу прыводзіць гісторыі з жыцця, якія больш нагадваюць анекдоты. Напрыклад, такую: «Муж кажа жонцы: «Можа, адзін зубчык часнычынку?» Але жонка ўжо паглядзела на цэннік…»

«Хацела зварыць боршч, а буракі — па 18,5 тыс. рублёў за кілаграм! І вырашыла не варыць. Можа, не абавязкова кожны дзень варыць штосьці і есці?»

Паколькі кошты мяняюцца амаль штодня, існуе і такое выказванне: «Мяркуючы па цане, буракі не свежыя».

Яшчэ ў пачатку крызісу беларусы жартавалі, што «хутка збярэмся браць у крэдыт ровар», а нядаўна з’явіліся новыя анекдоты — пра «выдачу крэдытаў на ежу».

Рэдкі падручнік можна дастаць за… грэчку!

Яшчэ з восені ўся краіна жартуе аб грэчневых крупах, якіч тады зніклі з прылаўкаў, а з’явілася ўжо ў некалькі разоў падаражэўшы: «Вось, унучак, бутэрброд з грэчкай. А мы яе ў маладосці лыжкамі елі…» Крупы тады перавялі ў разрад дэлікатэсаў — «ікру грэчневую». Аднак цяпер яна стала абменным таварам, за які можна знайсці што заўгодна.

Да прыкладу, карыстальнік «Жывога дзённіка» annita-s размясціла ў суполцы minsk_by такую аб’яву:

«Я ўжо страціла надзею знайсці кнігу «Grammar for English Language Teachers», Martin Parrott. Ні ў лексісе, ні на прасторах інтэрнэту ў адкрытым доступе яе няма, а дастаўка з-за мяжы занадта шмат займае часу, таму звяртаюся сюды па дапамогу. Кніга мяне задаволіць ў любым выглядзе: як у электронным, так і ў папяровым. Гатовая яе ў вас купіць, узяць на час адксерыць, абмяняць на кг грэчкі. Увогуле, разгледжу любы варыянт. Загадзя дзякуй!»

Анэкдоты пра ўладу і банкі

Беларусы жартуюць над сваёй млявасцю. «Сход у калгасе. Старшыня: «Увага ўсім! Заўтра ўсе прыходзяць у цэнтр вёскі, будзем усіх вешаць! Пытанні ёсць? «Цягнецца адзінокая рука з залы: «А вяроўкі свае браць ці там выдаваць будуць?»

«Давер ураду настолькі высокі, што калі заўтра ён скажа, што запалкі не падаражэюць, — капец запалкам!»

«Прадам краіну, нядорага, не бітая, не фарбаваная, адзін ўладальнік. Канстытуцыя замененая, сімволіка таксама. Інструкцыя па эксплуатацыі на рускай. БТ-магнітола з функцыямі АНТ, СТВ і ЛАД. Кошт 6,5 млрд даляраў, гандаль. Можна ў растэрміноўку.
37529 ******* Саша.
Прахадная на РФ»

Крызіс нараджае паэтаў

Прощайте, бабы, танцы, пьянки —
В карманах кончился баблос.
Пришла пора идти в землянки
И грызть кору родных берез.

Без соли, сахара и спичек
Я тихо сдохну возле пня —
Пусть больше Батьке в заграничье
Не будет стыдно за меня.

Я согласен — и впредь не платите,
Пусть шатает меня на ходу,
Не давайте жилья, не кормите,
Все равно на работу приду.

День получки — нет траурней даты,
Просто нет ее в этом году,
Не давайте паек и зарплату,
Все равно на работу приду.

Отдыхать ни за что не поеду,
Это море имел я (в виду),
Чай пустой и сухарик к обеду,
Все равно на работу приду.

И лечиться мне вовсе не надо,
Могут вылечить вдруг на беду,
Не нужны никакие награды,
Все равно на работу приду.

Ничего, что одежда в заплатах
Я не вру Вам, имейте в виду,
Даже если проезд будет платным,
Все равно на работу приду.

Я приду, даже если затменье,
Даже если начальник Иуда,
Даже если в мозгу помутненье,
Я ПРИДУ! Но работать не буду.

Цвёрда трымаўся Нацбанк на дапросе,
Тоячы словы І думкі свае.
Гад з эМВээФ дапаліў папяросу
І грандыёзны крэдыт падае.

«Вось І крэдыт твой, — сказаў ён ласкава. —
Дзеля Яго на вачах у людзей
Ты абяцайся (выгодная справа),
Што дэвальвацыю ты правядзеш…»

Толькі Нацбанк не прадасца за штрудзель —
Не для таго Яго носіць зямля!
І дэвальвацый ніколі не Будзе!
Хопіць разовых карэкцый рубля…»

Паводле telegraf.by

made by Vlad Chuglazov

made by Vlad Chuglazov

 

 

[supsystic-social-sharing id="1"]