Яму быў прысвечаны асобны эпізод у праграме «Мульт Личности», якая выйшла ў эфір ў нядзелю позна ўвечары.
У праграме абыгралі прэс-канферэнцыю расейскага прэзідэнта ў Сколкава, дзе пытанні яму задаюць вядомыя людзі як прадстаўнікі розных газет.
Лукашэнка, па задуме сцэнарыстаў, выступае то як карэспандэнт газеты «Магілёўскага бацвіння», то як журналіст газеты «Заход Бішкека» з Кіргізіі, то як супрацоўнік вадкага альманаха «Букет Малдавіі», але кожны раз ён просіць Мядзведзева аб адным і тым жа – даць грошай Беларусі.
Паглядзець гэты эпізод можна тут.
Паводле: Хартыі 97