Не сакрэт, што беларуская мова ў наш час знаходзіцца ў заняпадзе. Але ёсць людзі, якія вельмі цёпла ставяцца да роднай мовы. Да такіх можна прылічыць студэнтаў Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўнівэрсытэту імя П. В. Сухога Ганну Кеня і Аляксандра Аплачыкава.

Яны прапануюць усталяваць у горадзе інфармацыйныя стэнды з выявамі розных прадметаў і іх назвамі па-беларуску, а таксама са слоганам «Беларуская мова ўнікальная».

«Можна выкарыстоўваць і лайтбоксы з заклікам рабіць камплімэнты па-беларуску, напрыклад, казаць дзяўчатам, што яны прыгожыя, цудоўныя, — расказвае 24-гадовы Аляксандр Аплачыкаў. — Варта таксама падкрэсліваць унікальнасць нашай роднай мовы на білбордах, знаёмячы гасцей горада з яе асаблівасцямі, у прыватнасці літарай „ў“, якой няма больш ні ў воднай славянскай мове».

Дарэчы, натхніла на гэту справу студэнтаў тое, што Гомель сёлета стаў культурнай сталіцай краіны, значыць, і культура маўленьня ў ім павінна быць абавязкова. Як будучы інжынэр-праграміст, Аляксандр у асноўным займаўся візуалізацыяй ідэі, а Ганна Кеня (будучы маркетолаг) прапанавала шэраг магчымых варыянтаў яе ажыцьцяўлення. Гамяльчане спадзяюцца, што іх задума знойдзе падтрымку ў гарадзкой улады, і неўзабаве на цэнтральных вуліцах і ў месцах масавага гуляння моладзі з’явяцца стэнды, якія падштурхнуць жыхароў калі не размаўляць па-беларуску, дык хаця б ужываць родныя словы.

Крыніца: generation.by

mova

mova

[supsystic-social-sharing id="1"]