9 красавіка па АНТ у чарговым выпуску навін да людзей данеслі ілжывую інфармацыю.

Па, так званым у народзе,  «ЗОМБ-ТБ» (http://ont.by/news/our_news/0066176) паведамлялі пра тое, што запасаў цукру і сланечнікавага алею ў Беларусі больш, чым досыць. Кошты на гэтыя прадукты застануцца ранейшымі. Пакупальніцкі ажыятаж выкліканы штучна.

Але з 28 траўня 2011 года кошты на цукар узрастуць на 40%, і ў крамах зноў ажыятаж.

У некаторых крамах цукар ужо знік з паліц.

Варта адзначыць, што гэта ўжо трэцяе падвышэнне кошту на цукар у 2011 годзе. У студзені і лютым яго кошт двойчы ўзрастала на 10%.

[supsystic-social-sharing id="1"]