Імпрэза адбылася 26 траўня ў Берасці.

Тэматычны нумар «Палесьсе: народы, улады і войны» прэзэнтаваў галоўны рэдактар выдання Валер Булгакаў.

Нягледзячы на сціплыя памеры памяшкання, аўдыторыя, якую спадар Булгакаў знаёміў з плёнам працы выдання, налічвала больш за 40 чалавек.

«Місія Arche — дапамагчы чытачу знайсці адказы ў тэмах, якія большасць не мае шанцы вывучыць самастойна. Гэтыя кніжкі для тых, хто не спыняецца на дасягнутым, хоча даведацца больш пра сваю нацыянальную
ідэнтычнасць», — паведаміў прысутным Валер Булгакаў.

Паводле: Еўрарадыё

[supsystic-social-sharing id="1"]