Адбылося гэта  на ўзнагароджанні найлепшых школьнікаў вобласці.

Таксама ён заклікаў раўняцца на ізраільскія кібуцы і кітайскую суровасць.

Выказванні Сумара пачулі больш за 60 школьнікаў, якія занялі з першага па трэцяе месцы на рэспубліканскіх прадметных алімпіядах.

Чыноўнік патлумачыў, чаму так важны патрыятызм. Па яго словах, “варта было з’явіцца маленькай праблемцы з соллю, цукрам — і ўзяліся касцярыць кіраўніка краіны, дзейную уладу”.

Канстанцін Сумар прывёў школьнікам прыклады сапраўднага патрыятызму: “Калі ты выехаў з ізраільскага калгаса, кібуца, ты ўсё роўна мусіш усё жыццё сплачваць у агульны кацёл з тымі, хто застаўся. А ў Кітаі, калі беспрацоўны хоць дзень не адзначыўся ў дзяржаўным органе, які шукае яму працу, яго прыцягваюць да крымінальнай адказнасці”.

Паводле:  Еўрарадыё

 

[supsystic-social-sharing id="1"]