«Канцэрт на траве», які мусіў адбыцца 28 траўня на хутары «Шаблі» нечакана перанесены на 11 чэрвеня.

Прычынай гэтаму стала неабходнасць узгаднення правядзення фестывалю з мясцовымі ўладамі. Маўляў, такога кшталту канцэрты лічацца масавымі мерапрыемствамі і мусяць праводзіцца паводле закона. У сваю чаргу, гаспадар хутара «Шаблі» лічыць, што гэты фестываль трапляе пад яго агратурыстычную дзейнасць і не з’яўляецца масавым мерапрыемствам.

Нагадаем, што хэдлайнерамі канцэрта павінны былі стаць гурт «J-Морс» з праграмай «Много неба» і «Крамбамбуля» з новай праграмай «Драбадзі-Драбада». Таксама падчас імпрэзы мусіла адбыцца прэзентацыя анімацыйнага фільма “Будзьма беларусамі!”

Паводле: http://euroradio.fm

[supsystic-social-sharing id="1"]