Цана медыкаментаў, па якой пастаўляюць іх у аптэкі, залежыць ад курсу даляра, і кожная новая закупка будзе адбывацца ў адпаведнасці з афіцыйным курсам даляра, усталяваным Нацбанкам.

Гэта значыць, што калі сёння ўпакоўка лекаў каштуе 30 тысяч, то тыя ж лекі з новай партыі праз нейкі час будуць каштаваць ужо каля 50 тысяч. Але людзі пра гэта ўжо ведаюць і паспяхова збіраюцца ў чэргі.

Але гэта яшчэ не ўсё. Падаражаў праезд на чыгунцы. Аб гарадскім транспарце пакуль што нічога не вядома, але пры такіх коштах на павіва наўрад ці ўсё застанецца як ёсць. Пытанне таксама стаіць наконт мабільнай сувязі, але прадстаўнікі кампаній, якія прадстаўляюць паслугі мабільнай сувязі, у адзін голас ад каментароў з нагоды магчымага павышэння цэнаў адмаўляюцца.

Урад Беларусі не выключае магчымасці яшчэ аднаго павелічэння ў гэтым годзе кошту паслуг ЖКГ.

Але людзі навучыліся смяяцца з гэтах праблемаў, як смяяліся заўсёды. Чорны гумар ён часта высокаякасны. І часта выратоўвае, нават калі на вакзале ў Менску чарга ля абменніку 710 чалавек

Паводле Нашай Нівы.

[supsystic-social-sharing id="1"]