Самы шматдзетны жыхар Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў (ААЭ) 63-летні Даад Мухамед Аль Балушы,  які ўжо з’яўляецца бацькам 60 хлопчыкаў і 30 дзяўчынак ад 17 законных жонак, паставілы перад сабой мэту — стаць бацькам 100 дзяцей.

Праз пару тыдняў ён згуляе вяселле ў 18-й раз.

Цяпер у бацькі-рэкардсмена — тры жонкі, дзве з якіх павінны нарадзіць чарговых спадчыннікаў у наступным месяцы. Кожную з яго былых і цяперашніх жонак ён надаў хатай, аўтамабілем і прыслугай. У першы шлюб Аль Балушы ўступіў ва ўзросце 19 гадоў і з тых часоў шкадуе толькі пра адно, што па законах шарыяту не можа адначасова мець больш 4 жонак — інакш мара пра сотню дзяцей ужо даўно стала б явай.

Нястомны жыхар ААЭ практычна ўвесь час знаходзіцца падчас разводаў і шлюбаў, выбіраючы жонак па ўсім свеце — ад Філіпін да Марока. Пры гэтым для ўсіх сваіх выбранніц ён нязменна павінен быць першым у іх жыцці мужам. Як паведамляюць мясцовыя СМІ, закаранелы шматжэнец у свой час даў слова прэзідэнту ААЭ шэйху Заіду Аль Нахайяну і кіраўніку роднага эмірата Аджман шэйху Хумейду Аль Нуаймі, што да канца «адведзеных яму богам дзён» стане бацькам прынамсі 100 дзяцей.

Запаветная мэта цалкам дасягальная, улічваючы хвацкае здароўе «бацькі-героя», які нячаста звяртаецца да лекара. «Я ніколі не еў замарожаныя ці кансерваваныя прадукты, заўсёды аддаваў перавагу ўсяму свежаму, нават гаворачы і пра жонак, ніводная з якіх да мяне не выходзіла замуж», — падзяляецца сакрэтам пладавітасці эмірацкі рэкардсмен.

Паводле tut.by

footsteps

footsteps

[supsystic-social-sharing id="1"]