На кампутарах ВНУ забаранілі таксама трымаць шансон і цяжкую музыку, пакінуўшы толькі дазвол на кампазыцыі «для прэзентацый».
«Усе сацыяльныя сеткі і апазыцыйныя сайты ў нас заблакаваныя, — заявіў у інтэрв’ю „Комсомольской правде“ Сяргей Пішчык, начальнік аддзелу тэхнічных сродкаў навучання Берасцейскага Дзяржаўнага ўніверсітэту імя Пушкіна. — Калі карыстальнік выкарыстоўвае нейкія хітрыкі, каб зайсці на тыя ж „Аднакласнікі“, мы гэта хутка выяўляем».

Тэхнічныя сродкі барацьбы з «хітрыкамі» спадар Пішчык не агучыў. Аднак стала вядома, што акрамя сайтаў у апалу ва ўнівэрсiтэце трапіў шансон і лагічныя гульні.

«Мы выдалілі ўсе гульні, якія ўсталявалі самі карыстальнікі. У асноўным людзі гулялі не ў стралялкі, а ў лагічныя гульні. Таксама выдалялі музыку, акрамя той, якая неабходна для навучальнага працэсу. Калі бачылі, што мелодыя неабходна для прэзентацый, мерапрыемстваў, то пакідалі, але калі на кампутары быў расейскі шансон, папса, цяжкая замежная музыка, то адразу ж выдалялі».

Таксама засталося незразумелым, ці выдалялася з кампутараў супрацоўнікаў цяжкая беларуская музыка і айчынная папса.

Пошукам «няправільных» файлаў у БрДУ займаецца адмысловая камісія, мэта якой — пільны кантроль за працаю карыстальнікаў кампутараў.

Першы прарэктар Канстанцін Красоўскі тлумачыць «аблаву» на шансон жаданнем эканоміць энэргію:

«З 13.00 да 14.00 — гэта перапынак для таго, каб чалавек мог паабедаць, а не для таго, каб на дзяржаўным кампутары за кошт чужой электраэнэргіі займацца сваімі справамі».

Некаторым падначаленым, у якіх знайшлі на кампутарах гульні і музыку, давялося напісаць тлумачальную, з іншымі супрацоўнікамі толькі пагутарылі.

Паводле generation.by
watching-touching you

watching-touching you

[supsystic-social-sharing id="1"]