У Берасці плануецца чарговая акцыя пратэсту «Стоп-бензін».

Збор удзельнікаў акцыі плануецца а 19-й гадзіне на паркоўцы каля Берасцейскай крэпасці.

Удзельнікі будуць пратэставаць супраць павышэння коштаў на паліва. Ад месца збору пратэстоўцы праедуць па галоўным вуліцам горада.

Нагадаем, што з 24 траўня павялічыліся адпускныя кошты на паліва на 16-24%. Сёлета гэта ўжо трэцяе павышэнне кошту паліва. Апошні раз «Белнафтахім» павялічваў кошты на нафтапрадукты 31 сакавіка ў сярэднім на 10%.

[supsystic-social-sharing id="1"]