Аварыя на скрыжаванні дарог Чэрні/Плоская і траса М1/Е30 адбылася 23 траўня а 9 гадзіне. Новы святлафор не дапамог.На пачатку гэтага года на трасе Казловічы — Федзькавічы ля вёскі Чэрні быў усталяваны святлафор, праўда, у кіроўцаў выклікалі нараканні рэжымы працы святлафора, пры якіх машынам даводзілася чакаць больш хвіліны на пустой трасе. Але, ДАІ сцвярджала, што на гэтым скрыжаванні зроблена ўсё для таго, каб больш не дапусціць аварыйных сітуацый.

Як высвятляецца, гэтага апынулася недастаткова для некаторых няўважлівых кіроўцаў, у выніку — аварыя. Як апынулася, адзін з кіроўцаў быў п’яны, але ёсць і другі ўдзельнік, які не змог убачыць парушаючага правіла кіроўцы, і не прыняў ніякіх мер, што б пазбегнуць сутыкнення. Зялёны сігнал святлафора дзейнічае расслабляльна, ды і ўсталяваныя элементы злёгку замінаюць адзначэнню дарожнай сітуацыі — за імі не заўсёды відаць, што адбываецца.

Вось што паведаміў сведка адбытага ДТЗ Яўген:

Прайшло зусім трохі часу з моманту ўсталёўкі святлафора на скрыжаванні дарог Чэрні/Плоская і траса М1/Е30 і вось новая аварыя. Паварочваючы налева (пры выключанай «стрэлцы» ў гэтым кірунку) п’яны кіроўца на Rover’e не прапусціў аўтамабіль Opel, які рухаўся ў сустрэчным кірунку на зялёны сігнал святлафора.

Віртуальны Брэст

[supsystic-social-sharing id="1"]