Берасцейская арганізацыя Чырвоны Крыж падаруе свята дзецям-сіротам і дзяцям з анкалагічнымі захворваннямі.

У рамках месячніка “Міласэрнасць без межаў” арганізацыя праводзіць дабрачынную акцыю “Усе мы родам з дзяцінства”.
Старшыня берасцейскай гарадской арганізацыі Чырвоны Крыж Ніна Саванеўская падкрэслівае, што дапамагчы ў арганізацыі свята зможа кожны:

— Адбываецца збор ахвяраванняў праз скарбонкі Чырвонага Крыжа з дапамогай валанцёраў. Скарбокі ўстаноўлены ў супермаркеце «Мікс», гандлёвым цэнтры «Карона», у ЦУМе і ў «Тысячы дробязяў». Валанцёры збіраюць ахвяраванні, якія будуць выдаткаваны на правядзенне свята. Мы плануем прагулку на цеплаходзе, арганізацыю салодкага стала і праграму адпачынку.

Свята для дзяцей будзе арганізавана 1 чэрвеня – у сусветны Дзень дзіцяці.

Паводле: http://new.racyja.com/

[supsystic-social-sharing id="1"]