Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
У краіне

Беларускія рэкламісты заснавалі антыпрэмію “Каша сувораўская”

Яе будуць даваць за ігнараванне фактаў беларускай гісторыі і традыцыі айчыннай культуры, а таксама за непрафесійны падыход аўтараў да стварэння рэкламы.

Прэмію заснавалі ў межах Другога фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! Адна з арганізатараў фестывалю Ніна Шыдлоўская адзначае, што рэклама вельмі моцна ўплывае на людзей. Таму грэблівае, няўважлівае, неахайнае стаўленне да шматвяковай гісторыі Беларусі, да нацыянальнай мовы, на яе думку, не дапушчальна і ў гэтай сферы.

Удзельнічаць у конкурсе можа любы чалавек, які заўважыць і дашле прыклады рэкламы, што па змесце адпавядае любой з намінацый Другога фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK. Пры падачы заяўкі ўдзельнік конкурсу мусіць указаць, чым канкрэтна абгрунтоўваецца прыналежнасць таго ці іншага рэкламнага прадукту да намінацыі “Каша сувораўская”.

Паводле: http://euroradio.fm

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *