Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Экалогія

За жыццём берасцейскіх сокалаў назіраюць з 130 краін свету

За парай сокалаў-пусцельг, якія загняздзіліся на шматпавярховай жылой хаце ў Берасці, пасродкам усталяванай вэб-камеры наглядалі ўжо людзі з 130 краін свету.

У сярэдзіне красавіка грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” запусціла інтэрнэт-праект “Сокал-пусцельга анлайн”.

Назіраць за жыццём птушак можна па гэтай спасылцы: http://birdwatch.by/pustalga_brest2011

Пусцельга – невялікі сокал памерам з голуба. Самцы адрозніваюцца ад самкі шэрай галавой і хвастом. У апошнія гады па ўсёй краіне назіраецца сінантрапізацыя выгляду, г.з.. птушкі ўсё больш і больш гняздуюцца ў гарадах. Ужо ёсць лакальныя папуляцыі птушак у Менску, Гародні, Баранавічах, Берасці і інш. буйных гарадах. Берасцейская папуляцыя віда з’яўляецца самай буйнай і налічвае парадкам 50 пар.

Звычайна арнітолагі раяць не знаходзіцца доўга зблізку птушыных гнёздаў, т.я. птушкі пакідаюць іх і змешчаныя ў іх яйка або птушаняты могуць астыць. Але інтэрнэт-праект падаў унікальную магчымасць быць у непасрэднай блізкасці да самых інтымных таямніц жыцця птушак.

Сёлета сокалы пад назіраннем камеры адклалі 5 яйкаў і ў цяперашні час абодва бацькі па чарзе іх наседжваюць. Перыяд інкубацыі яйкаў у пусцельгі складае 28-30 дзён. Са дня на дзень чакаецца з’яўленне птушанят.

Паводле: http://ale.by/cat/brest

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *