Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Замежжа

Бясплатныя літоўскія візы для беларусаў

Літоўскія візы грамадзянам Беларусі могуць пачаць выдаваць бясплатна. У парламент Літвы накіраваны адобраны ўрадам законапраект аб бясплатнай выдачы грамадзянам Беларусі доўгатэрміновых літоўскіх нацыянальных віз.

Пра гэта заявіў у пятніцу 13 мая міністр замежных спраў Літвы Аудронюс Ажубаліс. На яго думку, пашырэнне гуманітарных кантактаў паслужыць прапагандзе каштоўнасцяў еўрапейскай дэмакратыі. Па ягонай інфармацыі, літоўскія парламентарыі ставяцца да законапраекта “вельмі прыхільна”.

Зараз літоўская шэнгенская віза беларусам каштуе 60 еўра. Пасля таго, як усталяваўся такі кошт у 2007 год, гуманітарны абмен быў практычна спаралізаваны.

Увосень мінулага году паміж Беларуссю і Літвой было падпісана пагадненне аб парадку ўзаемных паездак жыхароў памежных тэрыторый Беларусі і Літвы. Пагадненне мусіць дазволіць жыхарам памежных тэрыторыяў перакрочваць мяжу без візаў і знаходзіцца на памежнай тэрыторыі іншай краіны са спецыяльным дазволам на адлегласці ад мяжы да 90 кіламетраў цягам паўгады. У гэты абсяг трапляе Гродна і Ліда, а таксама яшчэ шэраг гарадоў Гродзеншчыны. Доўгатэрміновая літоўская шэнгенская віза паводле гэтага пагаднення мусіла каштаваць 20 еўра. У сакавіку гэтага году начальнік упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Юры Фёдараў заявіў, што пачатак малога памежнага руху паміж Беларуссю і Літвой чакаецца ў “бліжэйшыя месяцы”, магчыма, з канца лета.

Крыніца

віза

віза

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *