Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

У раёнах вобласці – “раніцы цвярозасці”

На Берасцейшчыне ідзе антыалкагольная кампанія.

Так, у Камянецкім раёне акцыя запланаваная з 25 красавіка па 20 траўня. Кожны чацвер ва ўсіх крамах да 11-й гадзіны раніцы алкаголь не прадаецца. Пра гэта паведамляе раённая газета “Навіны Камянеччыны”.

У гэты час міліцыянты і нарколагі адсочваюць аматараў выпіць, адвозяць іх у міліцэйскія апорныя пункты на прагляд фільма “Святло ў канцы тунэля” і гутарку.

Невыпраўных афармляюць на лячэнне ў Берасцейскі наркадыспансер. Ужо накіравалі больш за 30 чалавек.

Баранавіцкі гарвыканкам ад 20 красавіка ладзіць “раніцу цвярозасці” штоквартал. Раз на тры месяцы алкагольныя, слабаалкагольныя напоі і піва вырашана не прадаваць з 8-й да 14-й гадзіны.

Паводле: http://euroradio.fm/

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *