Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
У краіне

Муж задушыў жонку бюстгальтарам

Як паведаміў БЕЛАПАН старэйшы следчы следчага аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці (па Столінскім раёне) Аляксандр Дзянісавіч, у адносінах да 55-летняга жыхара Століна ўзбуджана справа па ч. 1 ст. 139 Крымінальнага кодэкса (забойства).Са слоў падазраванага, 14 траўня прыкладна ў 23.00 ён прачнуўся ад таго, што яго 54-летняя жонка размаўляла па тэлефоне. “Муж сцвярджае, што яна казала з мужчынам. З рэўнасці ён сарваў з жонкі бюстгальтар і ім задушыў жанчыну”, — дапоўніў Дзянісавіч.

У гадзіну ночы 15 траўня мужчына, усвядоміўшы, што здзейсніў, патэлефанаваў па тэлефоне ў хуткую дапамогу. Прыбылыя медыкі канстатавалі смерць жанчыны.

Мужчына затрыманы і змешчаны ў ізалятар часавага ўтрымання. Раней асуджаны не быў, нідзе не працуе. У момант здзяйснення злачынства знаходзіўся ў стане ап’янення. Забойства адбылося ў кватэры па месцы іх жыхарства.

Паводле tut.by

Оттело и Дездемона

Оттело и Дездемона

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *