Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

У Берасці п’яны немец пратараніў машыну міліцыі

У Берасці супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі пажылога грамадзяніна Германіі, які стаў вінаватым у ДТЗ. На аўтамабільнай пляцоўцы прыгараднага вакзалу станцыі “Брэст-Цэнтральны” пенсіянер на ваенным аўтобусе “ПАЗ-3205” урэзаўся ў міліцэйскую машыну. Як высветлілася, аўтобус пенсіянер, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, сагнаў са станцыі.

З заявай аб згоне службовага аўтобуса “ПАЗ-3205” 2001 года выпуску з прывакзальнай станцыі “Брэст-Цэнтральны” звярнуўся камандзір адной з воінскіх частак горада. Аднак далёка з’ехаць п’яны згоншчык не змог – тут жа на пляцоўцы ўрэзаўся ў аўтамабіль, перадае БелТА.

П’янага пенсіянера затрымалі і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. У дачыненні да віноўніка ДТЗ распачалі крымінальную справу. Як распавёў начальнік аддзела папярэдняга расследавання Ленінскага РАУС Берасця Аляксандр Варвашэня, матывы згону аўтобуса следчым пакуль устанавіць не ўдалося, магчыма, ён дасць якія-небудзь тлумачэнні пасля таго, як працверазее.

Па інфармацыі праваахоўных органаў, у пенсіянера ёсць праблемы з візай – тэрмін яе дзеяння скончыўся 8 мая. На тэрыторыі Беларусі ён знаходзіўся транзітам з Расіі.

Паводле telegraf.by

"ПАЗ-3205"

"ПАЗ-3205"

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *