Моладзевая акцыя адбылася 14 траўня ў гарадскім парку культуры і адпачынку.

Мерапрыемста, арганізаванае па ініцыятыве Берасцейскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, сабрало больш за паўсотні гледачоў, пераважна моладзі.

Падчас чатырохгадзіннага канцэрту былі паказаныя калекцыі брэсцкіх мадэльераў (удзельнічала мадэльнае агенства «Новые Лица», якое зусім нядаўна распачало сваю дзейнасць ў Берасці), адбыўся выступ танцавальных калектываў, поп-, рэп-, і рок-выканаўцаў горада. На прыканцы выступіў тэатр вогненнага шоў «Бліскавіца».

Паводле: http://euroradio.fm

http://virtual.brest.by

[supsystic-social-sharing id="1"]