Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Замежжа

У Гімалаях зніклі беларускія альпіністы

Мікалай Бандалет і Сяргей Белавус з мінскага клуба “Хан-Тэнгры” ўзыходзілі на вяршыню Тулагі (7059 м). Сувязі з імі няма ад 8 траўня.

У Непале на пошукі беларусаў ужо двойчы ўздымаўся ратавальны верталёт. Вяршыня Тулагі знаходзіцца ў спісе гор, на якія яшчэ не ступала нага чалавека. 12 красавіка скараць яе паехала каманда беларускіх альпіністаў у складзе чатырох чалавек: Мікалая Бандалета, Сяргея Белавуса, Сяргея Прачакова ды Юрыя Сушко.

3 траўня Юрый Сушко прыняў рашэнне адмовіцца ад скарэння вяршыні, калі каманда дабралася да лагеру на вышыні 4250 метраў. 5 траўня ён разам з Сяргеем Прачаковым паехаў назад у Мінск. Астатнія два альпіністы засталіся ў гарах. 8 траўня Мікалай Бандалет паведаміў жонцы, што яны знаходзяцца на грэбні гары, што там шмат снегу і ён вельмі складаны — няма дзе страхавацца. З тых часоў яны больш не выходзілі на сувязь.

Паводле: http://tut.by

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *