Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Берасцейцы чытаюць прамову Уладзіміра Някляева на судзе

Яе раскідвалі па паштовых скрынках і раздавалі на вуліцах.

Прамову на судзе арыштаванага кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева знайшлі сёння ў паштовых скрынках жыхары мікрараёнаў Кавалёва і Усход.

Таксама яе разам з кнігай паэта “Кон” раздавалі 11 траўня ў цэнтры горада актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі і “Маладыя сацыял-дэмакраты”.

У прамове Някляева гаворыцца пра юрыдычнае круцельства. Яго, кажа падсудны паэт, вінавацяць у тым, што ён фізічна не мог учыніць, бо знаходзіўся ў рэанімацыі. Затое ўлады не даследуюць факт нападу невядомых асобаў на кандыдата ў прэзідэнты, фактычна, замаху на яго жыццё.

Паводле: http://euroradio.fm/

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *