Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

У Берасці пералічаць пасажыраў у грамадскім транспарце

У перыяд з 18 па 22 траўня будзе праводзіцца комплекснае вывучэнне колькасці пасажыраў на гарадскіх маршрутах грамадскага транспарта.

У сувязі з гэтым, у салонах аўтобусаў, тралейбусаў і мікрааўтобусаў будзе ажыццяўляцца падлік пасажыраў. Для падліку Берасцейскім гарвыканкамам прыцягваюцца навучэнцы сярэдніх адмысловых і вышэйшых вучэбных устаноў.

Чаму менавіта студэнты? – здагадацца не цяжка. Ні хто не жадае працаваць бескаштоўна. Студэнты так сама “не пылаюць” жаданнем, але ні хто прагэта пытаць не будзе.

Але студэнты Берасцейскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна маўчаць не збіраюцца, таму і паднялі гэтую тэму ў сацыяльнай сетцы: http://vk.com/topic-1248302_25083336

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *