Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Моладзь

Беларускія студэнты думаюць пра каханне, а расейскія — пра самарэалізацыю

Вынікі даследавання моладзі некалькіх краін «Студэнты — вобраз будучыні» абвясціў украінскі Інстытут Гаршэніна.

Паводле яго беларускія студэнты ў сваіх каштоўнасцях бліжэйшыя да польскіх, чым да ўкраінскіх, расейскіх, а тым больш казахскіх аднагодкаў.

Даследаванне «Студэнты — вобраз будучыні» праводзілася на Украіне, Расеі, Польшчы і Казахстане. Сярод іншага сацыёлягі пыталі ў студэнтаў пра тое, што для іх поспех. Высветлілася, што значная частка маладых людзей ва ўсіх чатырох краінах робіць стаўку на самарэалізацыю, кар’еру і матэрыяльнае дабрабыт.

 

Пры гэтым найбольш імкнуцца да самарэалізацыі ўкраінскія студэнты (70,2%). А вось матэрыяльнае дабрабыт у некалькі большай ступені важны для расейцаў і казахаў, чым для ўкраінцаў і палякаў. Калі да адбудовы кар’еры імкнуцца толькі 51,5% украінцаў, то ў расейцаў гэта каштоўнасць займае першае месца ў большай часткі моладзі (60,0%). Але болей за ўсё турбуюцца за кар’еру ўжо са студэнцкай лаўкі казахі (72,1%).

Каханне і сяброўства зяўляюцца сінонімам поспеху для большай часткі польскіх студэнтаў. У гэтым польскія студэнты бліжэй за ўсё да беларускіх. Паводле вынікаў сацыялягічнага даследавання Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў (BISS), галоўнай каштоўнасьцю беларускіх студэнтаў з’яўляецца сям’я, каханне і магчымасць «быць самім сабой».

 

Каштоўнасці беларускіх студэнтаў паводле даследавання BISS
Каштоўнасці беларускіх студэнтаў паводле даследавання BISS

Сацыёлягі кажуць, што «беларуская моладзь болей арыентаваная на постматэрыялістычныя каштоўнасці, чым старэйшыя». Цікава, што «грамадзкае прызнанне» і «веданне сэнсу жыцця» з’яўляюцца найменш істотнымі мэтамі для беларускіх студэнтаў.

Каля траціны апытаных украінскіх, польскіх і расейскіх студэнтаў атаясамліваюць з паняццем «поспех» ўдалы шлюб, незалежнасьць і свабоду, а таксама стабільнасць.

Таксама сацыёлягі адзначаюць высокі «адукацыйны патрыятызм» палякаў — менавіта яны болей за іншых хацелі б і надалей вучыцца ва ўласнай краіне. А зьехаць дзеля навучаньня за мяжу болей за ўсё хочуць украінцы: самая папулярная замежная краіна для навучання ў нашых суседзяў Велікабрытанія, а таксама ЗША, Нямеччына і Францыя.

Міжнароднае сацыялягічнае даследаванне «Студэнты — вобраз будучыні» праводзілася Інстытутам Гаршэніна з кастрычніка 2010 года па сакавік 2011 года. Агулам было апытана 5 тыс. 155 студэнтаў у 22-х вышэйшых навучальных установах чатырох краін.

Паводле: http://generation.by

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *