Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
У краіне

Прэзерватывы і вазелін па льготным курсе

Нацыянальны банк уключыў спіртавыя настойкі, вазелін і прэзерватывы ў пералік медыцынскіх прэпаратаў, якія можна набываць на біржы па афіцыйным курсе. Цяпер краіна з вялікай верагоднасцю будзе забяспечаная таннымі вырабамі гумовай прамысловасці.

Некалькі дзён таму Нацыянальны банк прыпыніў продаж валюты на біржы для імпарту медыкаментаў. Раней набыць рэдкія ў Беларусі даляры дзеля пакупкі таблетак імпарцёрам можна было па афіцыйным курсе, але ў пэўны момант стала зразумела, што тэрмін «медыкаменты» ў афіцыйных паперах не тлумачыцца, і пад іх могуць падпісаць усё што заўгодна: толькі б атрымаць валюту.

Таму Нацыянальны банк вырашыў патлумачыць, пад якія канкрэтна медыкаменты можна атрымліваць «льготную» валюту. У пералік увайшлі фармацэўтычныя субстанцыі, гатовыя медпрэпараты, расходныя матэрыялы для фармацэўтычнай прамысловасці і аховы здароўя, медыцынская тэхніка і запчасткі да яе.

Таксама першапачаткова валюта будзе адпускацца на пакупку ў замежжы полівітамінных комплексаў, спіртавых настоек, вазеліну, прэзерватываў і ваты. Вытрымкі са сьпісу Нацбанку друкуе «Інтэрфакс-Захад».

Паводле generation.by

made in USSR

made in USSR

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *