Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
У краіне

На навучанне за мяжой валюту прададуць без чаргі

 

Тыя, каму трэба плаціць за замежную адукацыю, лячыцца альбо тэрмінова ехаць на пахаваньне за мяжу, змогуць атрымаць валюту без перашкодаў.
Нацбанк сваім лістом дазволіў Беларусбанку, які мае абменныя пункты на пагранпераходах, не прадаваць наяўную ў іх валюту. Валюта, якая ў іх назапашваецца, будзе накіроўвацца на сацыяльныя мэты, а менавіта: яе будуць набываць людзі, якім трэба лячэнне за мяжой, людзі, у якіх захварэлі ці памерлі блізкія сваякі за мяжой, тыя асобы, каму трэба плаціць за навучанне за мяжой.

Паводле існых правілаў, усе здадзеныя ў абменнікі даляры і еўра банкіры абавязаныя адразу ж прадаваць насельніцтву. Гэта значыць, калі перад вамі чалавек здаў 100 даляраў, касір ня мае права не прадаць вам гэтыя грошы.

Аднак на мяжы, дзе круціцца вельмі шмат валюты праз збор мыты на аўтамабілі, гэта норма не працуе. Здадзеныя ў памежных абменьніках грошы будуць інкасіраваць, а потым размяркоўваць сярод тых, каму яны неабходныя.

Парадак размеркаваньня гэтых сродкаў будзе распрацаваны ў бліжэйшы час.

Паводле: http://generation.by

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *