Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Культура

“Дударскі фэст — 2011” адкрыецца 12 траўня ў Менску

Дванаццаць музычных гуртоў з Беларусі, Нямеччыны, Польшчы і Швецыі стануць удзельнікамі “Дударскага фэсту — 2011”, які адкрыецца 12 траўня ў 19.00 у Рэспубліканскім палацы культуры ветэранаў.

Асаблівасцю цяперашняга, дзясятага, фестывалю дуды стане ўдзел у ім замежных музычных калектываў, якія хоць і не на слыху ў айчынных прыхільнікаў сярэднявечнай і фальклорнай музыкі, аднак з’яўляюцца культавымі ў сваіх краінах.

Гэта гурты Fidelius (Нямеччына), Hedningarna (Швецыя) і Open Folk (Польшча). У праграму фестывалю, які будзе доўжыцца да 15 траўня, уключаны сольны канцэрт гурту Hedningarna (13.05, 19.00, Рэспубліканскі палац культуры ветэранаў) і выступленне музычных калектываў з Беларусі, Нямеччыны і Польшчы (15.05, 18.00, менскі клуб “Рэактар”).

Акрамя таго, у праграме творчай акцыі — канферэнцыя “Захаванне традыцыі дуды на Усходзе Еўропы”, якая традыцыйна пройдзе на хутары Барок у Валожынскім раёне Менскай вобласці.

Таксама адбудзецца выступленне нямецкага калектыву Fidelius і беларускіх гуртоў у Музеі старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій “Дудуткі” ў вёсцы Пціч Пухавіцкага раёна Менскай вобласці.

Паводле: http://new.racyja.com

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *