Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
У краіне

“Беларусь без гамафобіі”

Прадстаўнікі руху сэксуальных меншасцяў Беларусі правялі акцыю “Дзень маўчання” ў Менску. Актывісты сабраліся ў раёне ст. м. “Няміга”, прайшлі ўздоўж Траецкага прадмесця і ўсклалі кветкі да мемарыяла “Яма” ў памяць ахвяр менскага гета, піша БЕЛАПАН.

Удзельнікі прарабілі ўвесь маршрут з залепленымі скотчам ротамі, адначасна раздавалі мінакам інфармацыйныя лістоўкі.

“Дзень маўчання” – гэта адна з найважных акцый, – сказала тэлевядучая і спявачка Каця Пытлева. – Гэта тая акцыя, якая паказала сябе і паказала сваю дзейснасць у шматлікіх краінах, у нашай краіне ў тым ліку, у першую чаргу таму, што гэта акцыя мірная, яна не выклікае ніякай агрэсіі”.

Як сказала Пытлева, “маўчанне не можа выклікаць ніякай агрэсіі, гэта проста лішняя нагода людзям задумацца, наколькі страшна замоўчванне, з якім сутыкаецца ЛГБТ-супольнасць у нашай краіне і ў іншых краінах”.

За дзеяннямі актывістаў ЛГТБ каля мемарыяла “Яма” назіралі некалькі супрацоўнікаў праваахоўных органаў Цэнтральнага РУУС у цывільным, аднак у ход акцыі яны не ўмяшаліся.

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *