Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Культура

Што азначае георгіеўская стужка?

У апошнія гады ў Беларусі, услед за Расеяй, з’явілася традыцыя перад 9 Мая упрыгожваць аўтамабілі і дамы чорна-аранжавымі стужкамі – так званымі георгіеўскімі.Іх рэкламуюць на білбордах, развешваюць на вітрынах крамаў, раздаюць на вуліцах. Што гэта за стужка і якое дачыненне да Беларусі яна мае?

Чорна-аранжавая стужка ўпершыню з’явілася як дадатак да самай высокай узнагароды Расейскай Імперыі – Ордэна святога Георгія. Яе колеры азначалі дым і агонь і сведчылі аб мужнасці жаўнера на месцы бою. Пасля распаду Імперыі ўсе яе ўзнагароды выйшлі з ужытку і ў СССР георгіеўская стужка вярнулася толькі ў часы вайны пад назвай «гвардзейскай». Ёй упрыгожвалі Ордэн Славы, а пасля вайны і медаль «За перамогу над Германіяй».

Ордэнам Славы ўзнагароджваліся толькі шарагоўцы і сяржанты, а таму для савецкага грамадства ён стаў сімвалам мужнасці простага салдата.

У савецкія часы колерам перамогі быў колер чырвонага сцяга. У постсавецкай Расеі камуністы аказаліся ў апазіцыі, а ўлады пачалі замест чырвонага сцяга піярыць чорна-аранжавыя стужкі.

Наколькі апраўданае выкарыстанне чорна-аранжавай стужкі ў Беларусі? Калі ўлічыць, што гэта адзін з сімвалаў Расейскай Імперыі, то такое пакланенне перад ёй выглядае дзіўнавата. А калі пагадзіцца, што георгіеўская стужка – сімвал мужнасці простага жаўнера, то навошта тады ўпрыгожваць ёй пляшкі з гарэлкай ды начныя клубы? Удзельніка вайны, які звязвае з гэтым сімвалам памяць аб тых страшных днях, гэта можа адно абразіць.

Калі мы хочам ушанаваць мужнасць беларусаў і грамадзянаў іншых нацый, якія склалі галовы ў той вайне, больш адпаведна рабіць тое з выкарыстаннем нацыянальных колераў— бел-чырвона-белых ці чырвона-зялёных, хто якія вызнае.

Але не колераў імперыі, якая была акупантам Беларусі, адабрала ў беларусаў іх вольнасці, зруйнавала нашы ратушы і нашу культуру і давяла нашу краіну да стану адной з найбяднейшых у Еўропе.

Памяць пра вайну трэба аддзяліць ад імперскай прапаганды.

Паводле www.nn.by

the aim of the ribon

the aim of the ribon

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *