Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
ГрамадстваУ краіне

Беларускае пакаленне Y зрабіла Байнэт самым маладым у рэгіёне

Беларусь займае першае месца ў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе па долі маладых людзей у Сеціве.

Двум з пяці беларускім юзэрам яшчэ ня споўнілася і 25 гадоў. А агульны рост інтэрнэт-аўдыторыі ў Беларусі склаў 18% — таксама адзін з лепшых паказчыкаў у рэгіёне. Такія дадзеныя ўтрымлівае даследаванне групы міжнародных сеціўных экспэртаў.

Нідзе ў Цэнтральнай і Ўсходняй Eўропе маладая сеціўная аўдыторыя не расла так хутка, як у Беларусі. За апошні год колькасць беларускіх карыстальнікаў Інтэрнэту ва ўзросце ад 15 да 24 гадоў павялічылася да 39% (на Украіне — 37%, у Расеі — 32%). Гэта лічбы з даследаваньня «Do You CEE», што падхтаванае кампаніяй Gemius, якая займаецца даследаваннем Інтэрнэту ў гэтым рэгіёне.

Па звестках экспертаў, у Беларусі інтэрнэтам карыстаецца кожны трэці. Так, сёлета ў лютым было 3 мільёны 601 тысячаў інтэрнэт-карыстальнікаў ва ўзросце большым за 15 гадоў. Калі параўноўваць з лютым 2010 года, то рост склаў 18%.

Беларускія пенсіянеры таксама ўсё часцей карыстаюцца Інтэрнэтам. У лютым 2011 такіх асобаў было 4%, а год таму — менш за 3%.

Што датычыцца лідэраў, то ў нашым рэгіёне ім з’яўляецца Эстонія, дзе пранікненне Сеціва дасягнула пакуль завоблачных для Беларусі 71%. Іншыя краіны Балтыі таксама знаходзяцца ўверсе гэтага спісу: Латвія (65%) і Літва (57%), пасьля Славенія (62%) і Чэхія (58%).

Паводле: http://generation.by/

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *