уваходзіць у лік сусветных лідэраў па ўзроўні суіцыдаў у разліку на 100 тысяч жыхароў.

Адмыслоўцы падкрэсліваюць, што самагубстваў не можа абмяжоўвацца толькі медыцынскай сферай, яна патрабуе комплекснага падыходу.

Колькасць суіцыдаў у Беларусі знізілася на 9,6% — з 2 730 выпадкаў у 2009 годзе да 2 474, 2010 годзе.

Паказчык суіцыдаў адпаведна паменшыўся з 28,4 да 26,1 на 100 тысяч жыхароў.

Безумоўна, гэта трагічныя лічбы, але былі гады, калі лік суіцыдаў у Беларусі дасягала ў абсалютных лічбах 3,5 тысячы чалавек.

У 2009 годзе лік суіцыдаў узрос больш чым на 20% у параўнанні з 2008-м. Пік самагубстваў у Беларусі быў адзначаны ў 1996 годзе — больш 35,6 выпадкаў на 100 тыс. жыхароў.

Па крытэрах Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (САЗ), да краін з высокім узроўнем суіцыдаў ставяцца тыя, дзе гэты паказчык вышэй 20 выпадкаў на 100 тыс. жыхароў.

Лідэры па колькасці самагубстваў у свеце па дадзеных за 2009 год — Літва (42 выпадкаў), Расея (36) Казахстан (30), Вугоршчына (28,5) Беларусь (28,4), Латвія (26), Украіна (25).

Да краін са сярэднім узроўнем самагубстваў (ад 10 да 20 чалавек на 100 тысяч жыхароў) ставяцца Францыя (18), Малдова (17), Кітай (14), Нямеччына (13).

Краіны з нізкім узроўнем самагубстваў (да 10 чалавек на 100 тысяч жыхароў) — гэта Італія, Вялікабрытанія (па 7), Ізраіль (6), Грэцыя (3), Грузія, Арменія (па 2), Азербайджан (1).

Раней на тэрыторыі сучаснай Беларусі людзі лепш спраўляліся з цяжкасцямі свайго часу. Напрыклад, у Расеі ў ХІХ стагоддзі было ўсяго 3,2 выпадкаў самагубстваў на 100 тысяч жыхароў, а ў Даніі — 27 выпадкаў. Аднак бліжэй да 1917 года лік самагубстваў у Расеі вырас да 10 на 100 тысяч жыхароў.

У СССР на праблему самагубстваў звярнулі ўвагу, калі падлічылі, што ў адным толькі 1984 годзе ў краіне наклалі на сябе рукі 80 тысяч чалавек. Пры гэтым за 10 гадоў афганскай вайны страты савецкіх войскаў склалі 15 тысяч чалавек.

У апошнія гады больш за ўсё самагубстваў у Беларусі здзяйсняецца асобамі працаздольнага узроста. Часцей за ўсё гэта мужчыны 40-59 гадоў.

Гэта тлумачыцца гендэрнымі асаблівасцямі, рознымі сацыяльнымі ролямі мужчын і жанчын. Такая тэндэнцыя назіраецца ва ўсім свеце.

Чыннік больш высокага ўзроўня суіцыдаў сярод мужчын выходзіць за рамкі праблемы алкагалізму, хоць, безумоўна, п’янства з’яўляецца тут каталізатарам. Напрыклад, калі ў пачатку перабудовы, у другой палове 1980-х гадоў, было ўведзена нешта накшталт сухога закона, узровень самагубстваў мужчын у СССР знізіўся амаль на 40%.

У сельскай мясцовасці паказчык суіцыдаў значна перавышае гарадскі. Сітуацыя на сяле не зменіцца, пакуль тамака не палепшацца ўмовы аказання сацыяльнай, медыцынскай дапамогі. У сельскай мясцовасці ў Беларусі смяротнасць вышэй, чым у гарадах.

Паводле прагнозу САЗ, да 2020 года лік самагубстваў у свеце будзе павялічвацца. Прагноз грунтуецца на статыстычнай мадэлі, калі падлічваецца ўзровень самагубстваў на бягучы момант. Яго дынаміку праецыююць на будучыню. Рост узроўняў суіцыдаў прагназуецца не за рахунак краін ЕС і ЗША, а за рахунак Усходняй Еўропы, СНД, краін Азіі.

Кажучы аб прагнозе па Беларусі, можна спадзявацца, што сусветны трэнд на нашу краіну не распаўсюдзіцца, паколькі ў апошні час колькасць і ўзровень самагубстваў у нас памяншаецца.

Для прафілактыкі суіцыдаў неабходны комплексны падыход. У рэалізацыі комплекснага плану па прафілактыцы суіцыдальных паводзін на 2009-2012 гады прымаюць удзел 25 зацікаўленых ведамстваў і арганізацый. Аднак Дзяржаўная праграма прафілактыкі самагубстваў у Беларусі, якая распрацоўвалася яшчэ ў 2007 году, так і не была прынятая.

У цяперашніх эканамічных умовах яе прыняцце малаверагодна. Але такая праграма патрэбна, калі яна не будзе прафанацыяй. Праграма патрэбна, калі будуць вызначаныя адказныя за яе выкананне і вылучаныя сродкі на яе рэалізацыю.

Паводле: http://naviny.by/