У беларускім сектары інтэрнэту з’явіўся блог Усяслава Чарадзея, легендарнага полацкага князя, будаўніка Сафійскага сабора, які, паводле старажытных летапісаў, валодаў звышнатуральнымі здольнасцямі.

Блог знаходзіцца па адрасе tut.budzma.org, дзе Чарадзей на сучаснай мове дзеліцца з чытачом тым, як гэта — быць у шкуры ваўка-пярэваратня і пры гэтым кіраваць сярэднявечным Полацкім княствам.

Так Усяслаў апісвае рашэнне паказацца сваёй дружыне ў воўчым абліччы і тое, што з гэтага атрымалася:

«Раптам адчуваю — ператвараюся ў жывёлу. Спярша падумаў, што гэта я ў пераносным сэнсе: глянуў на гожую дзеўку, і ўва мне пакрысе прачынаецца пажадлівы звяруга. Выяўляецца — скулля: у наўпростым сэнсе — хвост у лаву ўпіраецца».

То князь разбіраецца з захопнікамі, што прэтэндуюць на яго жылплошчу — Полацкі замак:

«Завіталі татара-манголы. Я, вядома, адразу ў ваўка перакінуўся і позу паэфектней прыняў. Але яны кажуць: «Як на нас, дык нам пляваць, чалавек ты ці воўк. Мы па даніну прыйшлі, і хто нам яе дасць — нам фіялетава. І ўвогуле, мы не татара-манголы, а полаўцы…»

Жывому часопісу полацкі князь давярае ўласнае жыццё, скардзіцца на недасканаласць і адсталасць сучаснага яму сярэднявечнага грамадства, дзеліцца любоўнымі перажываннямі і нават раіцца з наведнікамі яго блогу, як паступіць у той ці іншай палітычнай сітуацыі.

ЖЧ Усяслава Чарадзея адкрыты ў межах праекту «БудзьмаTUT», ініцыяванага агульнанацыянальнай грамадзянскай кампаніяй «Будзьма беларусамі!» і парталам «TUT.BY»

Алесь Плотка,

прэс-сакратар грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!»

+375 29 3948204
[email protected]

воўк

воўк

[supsystic-social-sharing id="1"]