Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Палітыка

У Берасце адкрылі Генеральны кансулят Рэспублікі Казахстан у Беларусі

Ён будзе ажыццяўляць працу па Берасцейскай, Гарадзенскай і Гомельскай вобласці.

Галоўнай прычынаю адкрыцця з’яўляецца ўваход Беларусі ў Мытны саюз, а таксама павышэнне гандлёва-эканамічных адносін паміж краінамі.

Урачыстасці з нагоды адкрыцця першага Генеральнага кансуляту Казахстана ў Берасце пачаліся ў 17-ць гадзін на вуліцы Карла Маркса – 82, дзе і будзе мясціцца казахстанская дыпламатычная місія.

Па афіцыйнай інфармацыі ў студзені-лютым бягучага году таваразварот Берасцейскай вобласці з Рэспублікай Казахстан склаў больш 8,5 млн. даляраў ЗША, што ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага году складае 143,7%.

Паводле: http://virtual.brest.by/

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *