Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
У краіне

ДАІ сёння асабліва ўважліва сочыць за рухам на дарогах

Дзяржаўтаінспекцыя Беларусі праводзіць сёння комплекс мерапрыемстваў пад умоўнай назвай «Павуцінне».

Аперацыя праводзіцца для эфектыўнага выяўлення кіроўцаў, якія кіруюць транспартнымі сродкамі ў стане ап’янення.

Акрамя таго, Дзяржаўтаінспекцыя працуе ва ўзмоцненым рэжыме. Інспектары арыентаваныя на аказанне дапамогі ўдзельнікам дарожнага руху і спыненне грубых парушэнняў правілаў дарожнага руху.

Асаблівую ўвагу супрацоўнікі дарожна-патрульнай службы нададуць выкананню кіроўцамі хуткасных рэжымаў, правілаў абгону і манеўравання, выкарыстання рамянёў бяспекі.

Паводле: http://new.racyja.com

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *