Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Берасцейкая міліцыя будзе шукаць скрадзены “антырадар”

Прыладу скраў невядомы ў індывідуальнага прадпрымальніка з ягонага аўтамабіля “Пежо”.

Нагадаем, што на трасе М1 Берасце – мяжа з Расейскай Федэрацыяй усталяваныя 29 радараў. Праўда, не на поўную моц, але яны дзейнічаюць. Некаторыя аўтааматары спрабуюць не быць злоўленымі на перавышэнні хуткасці і набываюць сабе даволі дарагія прылады, гэтак званыя “антырадары”.
 
У папярэднія гады берасцейская дзяржаўтаінспекцыя адмаўлялася ўмешвацца ў актыўны продаж у горадзе таблетак супраць паху алкаголя “Antipolizei”. Цяпер жа ж, іх калегі , магчыма, знойдуць і вернуць уладальніку “антырадар”. Распачатая крымінальная справа.

Паводле: http://euroradio.fm
 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *