Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Спорт

Людзі-амфібіі

Перад Першым мая ў Берасці прайшоў адкрыты чэмпіянат Беларусі па плаванню. Спецыялісты адзначаюць, што ў такіх бездакорных умовах нацыянальныя плавальныя турніры яшчэ не праводзіліся. Гэта стала магчыма дзякуючы ўводу ў строй у канцы мінулага года ультрасучаснага Палаца водных відаў спорту.

Для ўдзелу ў спаборніцтвах у Берасце прыехалі больш за дзвесце спартсменаў з шасці постсавецкіх краін – Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы і Расеі. Для айчынных спартсменаў галоўны старт ўнутранага сезона стаў адборачным спаборніцтвам для ўдзелу ў чэмпіянаце свету, які ў ліпені прыме кітайскі Шанхай.

Найбольш інтрыгуючым стаў фінальны заплыў на 50 метраў вольным стылем у жанчын, які сабраў зорную кампанію удзельнікаў і прадказальна прынёс нацыянальны рэкорд. Аляксандра Герасіменя праплыла дыстанцыю за 24,57. Гэта, да таго ж, трэці вынік сезона ў свеце. Ттаксама з высокімі вынікамі фінішавалі Святлана Хахлова і Юлія Хітрая.

Яшчэ два нацыянальныя рэкорды ўсталявалі мужчыны – гамяльчанін Яўген Цуркин на дыстанцыі 50 метраў батэрфляем і Павел Санковіч у комплексным плаванні на 200 метраў.

Фота: БелаПАН

лідэры

лідэры

1 Comment

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *