Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Эканоміка

У першай палове мая зноў падаражэе бензін

Мы жывем у самай шчаслівай краіне ў свеце, а ўсе астатнія краіны нам зайздросцяць… Бо толькі ў нас усе незадаволеныя падвышэннем коштаў на паліва ўладкоўваюць акцыю “Стоп-БЕНЗІН”, але ўжо праз месяц яны ізноў выбудуюцца ў чаргу, каб купіць яго па гэтым кошце , з-за новага падвышэння…

Рознічныя кошты на бензін і дызпаліва могуць зноў вырасці ў маі на 5-7%. Гэтая інфармацыя была атрыманая аргкамітэтам па стварэнні грамадскага аб’яднання «За Аўто» падчас сустрэчы з кіраўніком «Белнафтахіма» Ігарам Жыліным.

«Белнафтахім» мае намер і далей павышаць кошты на паліва, каб павысіць рэнтабельнасць прадпрыемстваў канцэрна». Па неафіцыйнай інфармацыі, рост коштаў можа адбыцца ў першай палове мая.

Паводле:

http://www.charter97.org/

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *