Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
У краіне

Падазроная сумка ля ЦУМа

Каля гадзіны дня 2 траўня левая частка берасцейкага ЦУМа і панадворак перад гандлёвымі шэрагамі “Лаванда” былі ачэплены міліцыяй. Побач дзяжурылі карэты хуткай дапамогі, спецаўтамабiль з надпісам “Размініраванне”.

Усярэдзіне ачаплення побач з банкаматам знаходзіліся супрацоўнікі МНС у поўным абмундзіраванні. З вонкавага боку ачаплення стоўпіліся людзі: мінакі, пакупнікі і прадаўцы ўнівермага.

На пытанне карэспандэнта «Брестская Газета», што адбываецца, мужчына, які прадставіўся супрацоўнікам Ленінскага РАУС, адказаў, што праводзяцца следчыя мерапрыемствы, і параіў звярнуцца за падрабязнасцямі па тэлефоне 102. Там “БГ” змаглі паведаміць толькі тое, што каля Цума была выяўлена безгаспадарная торба і таму выклікалі міліцыю. Затым карэспандэнтаў накіравалі да дзяжурнага Ленінскага РАУС. Дзяжурны распавёў, што “была выяўлена падазроная торба, далей мы дзейнічалі паводле ўсіх загадаў і распараджэнням, але нічога небяспечнага ў торбе не знайшлі. Зараз шукаем уладальніка гэтай торбы і яму яе вернем”. Больш падрабязную інфармацыю – калі і ад каго было атрымана паведамленне пра торбу, хто выязджаў на месца падзей і т. д. – дзяжурны паведаміць адмовіўся. Пры гэтым суразмоўца ўдакладніў імя і прозвішча карэспандэнта, але сам называцца не стаў. “Дасылайце афіцыйны запыт на імя начальніка РАУС – тады і пагаворым”, – сказаў ён і павесіў трубку.

Iнфармацыя i фота з сайту “Брестская Газета”

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *