Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Культура

Беларусь у дзясятку краін з самай нявольнай прэсай

Беларусь уключана ў дзясятку краін свету з найгоршым станам волі прэсы. Гэта вынікае з штогадовай справаздачы пра волю прэсы амерыканскай праваабарончай арганізацыі Freedom House, паведамляе Associated Press.

Па інфармацыі агенцтва, спіс з 196 краін замыкаюць (у алфавітным парадку): Беларусь, Бірма, Іран, Куба, Лівія, Паўночная Карэя, Туркменістан, Узбекістан, Экватарыяльная Гвінея і Эрытрэя. На якім менавіта месцы знаходзіцца Беларусь, пакуль не вядома, бо спіс павінен быць афіцыйна апублікаваны крыху пазней.

“У гэтых краінах незалежныя СМІ або не існуюць, або амаль не могуць працаваць, – цытуе Associated Press. – Прэса служыць упарам улад гэтых рэгіёнаў, доступ грамадзян да непрадузятай інфармацыі вельмі абмежаваны, а іншадумства душыцца шляхам зняволення ў турму, катаванняў і іншых формаў рэпрэсій”.

Праваабаронцы таксама адзначаюць значнае зніжэнне ўзроўня волі прэсы ў Вугоршчыне, Гандурасе, Тайландзе, Турцыі, Украіне і Паўднёвай Карэі.

Спецыялiсты Freedom House сцвярджаюць, што колькасць людзей, якія валодаюць сёння доступам да вольных і незалежных СМІ ў свеце, – самае нізкае за апошнія дзесяць гадоў. У краінах з вольнай прэсай пражывае толькі адзін з шасці чалавек на планеце, гаворыцца ў дакладзе.

Дарэчы, 3 траўня адзначаецца Сусветны дзень волі друку, заснаваны Генасамблеяй ААН.

Паводле tut.by

papers

papers

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *