Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Культура

У Берасцi адкрыўся фэст тэатраў “Непратаптаны шлях”

VII Міжнародны фэст адмысловых тэатраў “Непратаптаны шлях”, у якіх граюць дзеці і маладыя акцёры з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, праходзіць 1-2 траўня ў Берасцi.

Як паведаміла арт-дырэктар фэсту Таццяна Заремба, цяперашні тэатральны форум сабраў 10 тэатраў з Украіны, Літвы, Расіі і Беларусі. У яго афішы драматычныя, музычныя, пластычныя спектаклі. Гэта казкі, сацыяльныя і філасофскія працы.

Сёлета ўпершыню сярод удзельнікаў – калектыў, які працуе ў тэхніку чорнага тэатра, “Антынея” (Львоў, Украіна). Ён пакажа пластычны метафарычны спектакль пра стварэнне свету “І сказаў Бог”.

Арт-дырэктар фэсту дапоўніла, што традыцыйна пасля завяршэння конкурснай праграмы пройдзе абмеркаванне спектакляў з удзелам міжнароднай кансультацыйнай рады фэсту, куды ўваходзяць тэатральныя дзеячы з Беларусі, Украіны, Расіі і Польшчы.

У другі дзень фэсту адбудуцца майстар-класы для рэжысёраў і акцёраў адмысловых тэатраў па акцёрскім майстэрстве, харэаграфіі, музыцы. Іх правядуць спецыялiсты з Расіі і Польшчы.

Завершыцца фэст гала-канцэртам і ўзнагароджаннем калектываў-удзельнікаў.

Iнфармацыя з сайту naviny.by

"непратаптаны шлях"

"непратаптаны шлях"

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *