Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
У краіне

Аварыя ля Кобрынскага маста

Аварыя адбылася ўвечар 30 красавіка каля 22.45 у раёне Кобрынскага маста на вуліцы Маскоўскай, на спуску да прыпынку “Зялёная”.

Гэта месца даволі аварыйна небяспечнае, асабліва для  кіроўца-пачаткоўца, там складаны разварот, але ты ў такі час праезд не ўяўляе праблем, бо рух бліжэй да ночы невялікі.

Пакуль не вядома, якая ступень цяжару траўмаў, атрыманых кіроўцамі і пасажырамі аўтамабіляў.

Супрацоўнікі ДАІ не змаглі на месцы пракаментаваць сітуацыю, спаслаўшыся на неабходнасць правесці папярэдняе расследаванне.

Адзін з аўтамабіляў перавярнуўся на дах, другой гэтай долі пазбег, але яго выкінула далёка ў бок.

Інфармацыя і фота з сайту virtual.brest.by

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *