Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
У краіне

У Берасці раздадуць “купоны” на даляры

Сябры Берасцейскай арганізацыі “Маладыя дэмакраты” разам з актывістамі БСДПГ і кампаніі “Гавары праўду” раздадуць сёння ў чэргах каля абменнікаў гараджанам купоны на даляры. Такім чынам моладзь выкажа нязгоду з эканамічнай сітуацыяй ў краіне.Кіраўнік абласной арганізацыі “Маладыя дэмакраты” Уладзімір Вуек кажа, што цяпер кожны, хто мае неабходнасць набыць даляры, сутыкаецца са складанасцямі. Агульная сітуацыя ў эканамічным плане толькі пагоршваецца. Сваю нязгоду з палітыкай, якая праводзіцца існымі ўладамі, актывісты арганізацыі вырашылі прадэманстраваць ў жартаўлівай форме.

“Гэтай жартаўлівай акцыяй мы ўзгадаем 1990-я гады. Тады ў краіне існавала болей грошаў, чым тавараў. Дзяржава ўвяла купоны як абмежавальнік для грамадзян. Сёння я асабіста, мае сябры, знаёмыя назіраем востры дэфіцыт замежнай валюты, таму гэта наш жартаўлівы купон, своеасаблівы “абмежавальнік” на амэрыканскі даляр”.

Некаторы час таму актывісты кампаніі “За еўрапейскую Беларусь” раздавалі мінакам Бярэсця “х… ярды беларускіх рублёў”. Уладзімір Вуек кажа, што, магчыма, гэта зусім не апошняя акцыя:

“Мы будзем распаўсюджваць купоны сярод гараджан, якія стаяць у чэргах каля абменнікаў найперш. Мы рэальна сёння не можам набыць даляры. Таму глядзім праз прызму жарту”.

Сябра АГП Марат Несцярэнка кажа, што цяпер больш рэальна праз гумар дастукацца да гараджан, звярнуць іх ўвагу на палітычныя і эканамічныя працэсы, якія адбываюцца ў краіне:

“Купоны ў 1990-я гады былі ўведзеныя дзяржавай найперш для таго, каб абмежаваць пакупніцкую здольнасць грамадзян. Цяпер жа пакупніцкая здольнасць людзей падае ў адносінах да ўсіх валют. Адсюль і падаражанні на ўсе тавары і паслугі. Мы будзем нагамацца звярнуць ўвагу “памяркоўнай” групы насельніцтва на тое, што адбываецца ў краіне”.

Паводле svaboda.org.

Чэргі ля абменнікаў

Чэргі ля абменнікаў

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *