Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Колькасць ахвяр тэракта ў менскім метро ўзрасла да 14 чалавек

Сёння раніцай у бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі памёр Віталь Дайнэка, 1970 года нараджэння, які жыў у Менску.

Цяпер у бальніцах на стацыянарным лячэнні знаходзяцца 92 чалавекі, з якіх 10 — у цяжкім стане, 19 — сярэдняй ступені цяжкасці.

Пацыенты атрымліваюць неабходную медыцынскую дапамогу ў поўным аб’ёме, адзначаюць у Міністэрстве аховы здароўя. У начны час для назірання за пацярпелымі ў бальніцах узмоцнены брыгады дзяжурных урачоў.

Ва ўсіх лячэбных установах ёсць дастатковы запас перавязачнага матэрыялу і медыкаментаў, донарскай крыві. Арганізавана кругласутачнае дзяжурства персаналу на аптэчных складах для аператыўнага папаўнення бальніц неабходнымі лекавымі сродкамі.

Забяспечваецца псіхалагічная падтрымка пацярпелых і іх блізкіх.

Нагадаем, у выніку выбуху ў менскім метро 11 красавіка пацярпела агульным лікам больш за 200 чалавек. З іх 14 загінулі, 167 былі шпіталізаваныя.

Паводле: http://by.belapan.com/

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *