Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Культура

Фестываль рэпрэсаванай беларускай культуры “Беларуская вясна — 2011”


З 25 красавіка па 13 траўня ў Кіеве пройдзе пяты штогадовы культурны фестываль “Беларуская вясна — 2011”.

Мерапрыемствы фестывалю мусяць прыцягнуць увагу украінскай грамадскасці да рэпрэсій, якія зараз адбываюцца ў Беларусі.

Выстава “Асаблівы рэжым / Special Treatment”, якая адкрые фестываль, — гэта водгук на хвалю тэрору, якая захліснула Беларусь у снежні 2010 года пасля непрызнаных міжнароднай супольнасцю прэзідэнцкіх выбараў.

У рамках фестывалю таксама адбудуцца прэзентацыя коміксу Марыны Напрушкінай “Пераканаўчая перамога”, перформанс Аляксандра Ірванца “Чыстасардэчнае прызнанне”, майстар-клас “Мастацтва ў турме” і адкрытая дыскусія пра адказнасць за свабоду перакананняў. Завершыць усё бой падушкамі ад былога беларускага палітвязня Андрэя Кіма.

Падрабязней http://belarus.org.ua/

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *